БеларускiБЕЛРусскийРУСEnglishENG
    На галоўную     Карта сайта     Напісаць пісьмо
  PDA-версія  PDA-версія   Версія для мабільнага  Версія для мабільнага
Белтэлерадыекампанiя      
Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь
www.tvr.by » Радыё » Канал "Культура" » "Канцэртная зала"
Надрукаваць дабавіць у Выбранае

Канцэртная зала


З 1 верасня 2009 года на канале "Культура" Беларускага радыё стартуе праект "Канцэртная зала". Аналагаў праекта няма ў беларускім радыёвяшчанні. З 2006 года на канале "Культура" была распачата праца па насычэнні эфіру актуальнымі трансляцыйнымі музычнымі запісамі, зробленымі Беларускім радыё і ўдзельнікамі Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза. У выніку каналу ўдалося накапіць вопыт і матэрыял, каб распачаць свой уласны "канцэртны сезон": 2 разы на тыдзень у эфіры будуць гучаць трансляцыі самых адметных канцэртаў і імпрэз з усёй Беларусі і 3 разы - канцэрты з лепшых музычных пляцовак планеты. Трансляцыі усіх канцэртаў будуць пачынацца а 19 гадзіне. Дзякуючы такой уніфікацыі слухачу будзе прасцей знаходзіць эксклюзіўныя трансляцыйныя праграмы, прапанаваныя каналам "Культура". Мяркуецца, што падобны праект будзе карыстацца папулярнасцю не толькі ў пастаянных слухачоў "Культуры", але і далучыць да іх кола людзей, якія па розных прычынах не наведваюць канцэртныя залы, але цікавяцца навінамі музычнага жыцця.

Асаблівым упрыгажэннем праекта стануць прамыя трансляцыі з музычных студый Дома радыё, дзе слухачы змогуць не толькі пабываць на прамым эфіры выдатных музыкантаў, але і задаць ім пытанні, выказаць свае пажаданні гасцям. Выбраныя фрагменты гэтых жывых сустрэч складуць прэзентацыйны кампакт-дыск праекта "Канцэртная зала". Першая падобная жывая сустрэча ў прамым эфіры з 4 студыі Дома радыё адбудзецца 2 кастрычніка з удзелам джазавага трыо Таццяны Старчанкі.

Актуальны расклад трансляцый праекта "Канцэртная зала" можна знайсці тут ці падпісацца на інтэрнэт-рассылку, патэлефанаваўшы на рэдакцыйны нумар (017) 284-48-86. Каардынатар праекта Віктар Кісцень.

Форум праекта "Канцэртная зала" на сайце Белдзяржфілармоніі: http://www.philharmonic.by/downloads/phpBB-3.0.6-ru/phpBB3/viewforum.php?f=26


Зараз у эфіры
18.15 "Вячэрні палёт". Музычна-публіцыстычны блок.
Далей у эфіры
22.00 "Фрагменты".
22.20 "Вячэрні палёт". Музычна-публіцыстычны блок .
Кантактная інфармацыя

Канал "Культура"
вул. Чырвоная, 4, Мінск, 220807, Рэспубліка Беларусь
Тэл.: 284 46 20
E-mail: kultura_br@tvr.by

КампаніяАгенцтва навінРэкламаТэлебачаннеРадыёПраектыЗваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2010

Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

webmaster@tvr.by | internet@tvr.by