Сёння раніцай у кватэры на вуліцы Крапоткіна мужчына з нажом накінуўся на жанчыну. Падазроны пагражаў ёй расправай. Як паведамілі ў МУС, крыкі аб дапамозе пачулі суседзі і выклікалі праваахоўнікаў. На перамовы з аператыўнікамі дэбашыр не пайшоў. У выніку жыллё штурмавалі байцы АМАНа.
29-гадовага мужчыну затрымалі, жанчына не пацярпела. Прычыны, умовы і матыў інцыдэнту ўстанаўліваюцца. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.
Надзвычайнае здарэнне ў Мінску. На вуліцы Крапоткіна мужчына з нажом накінуўся на жанчыну
21 августа 2019