У выніку аварыі на праспекце Пераможцаў пацярпеў мужчына

20 августа 2019

Страціў увагу на дарозе  і ўрэзаўся ў іншае аўто. У выніку аварыі на праспекце Пераможцаў пацярпеў мужчына. Раніцай там сутыкнуліся   Citroen  і  Mitsubishi. Апошнюю  машыну адкінула на рэйсавы аўтобус. Дапамога медыкаў пасажырам не спатрэбілася. А вось вадзіцель Citroen  дастаўлены ў бальніцу. Падрабязнасці аварыі высвятляюцца.