Беларуская авіяцыя аказалася ў цэнтры ўвагі экспертаў ток-шоу "Эканамічнае асяроддзе"

26 июня 2024

Новы імпульс авіяцыі Беларусі будзе дадзены дзякуючы кааперацыі з расійскімі партнёрамі. Разам з прадпрыемствам "Тупалеў" краіна будзе працаваць над вытворчасцю пасажырскага самалёта Ту-214. Пад Мінскам плануецца выпускаць дэталі і фарбаваць гатовыя авіялайнеры. Гэта адзін з першых крокаў.

А калі чакаць паўнавартасны саюзны самалёт? Супрацоўніцтва высокага палёту, а таксама цэны на авіябілеты, новыя рэйсы і магчымы прыход лаўкостараў абмеркавалі госці праекта "Эканамічнае асяроддзе". Глядзіце 26 чэрвеня пасля "Панарамы" на "Беларусь 1".