Дыпламаты 32 краін ацанілі патэнцыял АПК Мінскай вобласці

28 сентября 2021
Убачыць вытворчасць, пакаштаваць прадукцыю і абмяняцца карыснымі кантактамі для далейшых бізнес-праектаў. Дыпламаты 32 краін, якія працуюць у Беларусі, знаёмяцца з эканамічным, турыстычным і культурным патэнцыялам Мінскай вобласці. Сённяшні візіт на прадпрыемствы ў Слуцк прымеркавалі да Дня гандлёвага саветніка, які праводзіць Беларуская гандлёва-прамысловая палата ў рэгіёнах. На Слуцкім сыраробным камбінаце замежныя госці змаглі прадэгусціраваць мяса-малочныя і іншыя прадукты мясцовых прадпрыемстваў. На агульнай сустрэчы таксама абмяркоўвалі і пытанні перспектыў супрацоўніцтва ў дрэваапрацоўцы і машынабудаванні.

А заўтра дыпламаты прымуць удзел у Беларускім прамыслова-інавацыйным форуме.