Новыя праекты ў АПК Мінскай вобласці

13 декабря 2021
Новыя праекты ў АПК Мінскай вобласці. Так, у наступным годзе ў саставе Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі  з'явіцца завод па вытворчасці амінакіслот, а на базе агракамбіната "Нясвіжскі"  пачнуць будаўніцтва комплексу па вытворчасці мяса бараніны, у тым ліку па стандарце халяль. Высокіх стандартаў якасці малочнай прадукцыі прытрымліваецца і Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання. Прадпрыемства, якое замежныя інвестары пабудавалі літаральна з нуля, адзначае сваё пяцігоддзе. Сёння ў яго асартыменце больш як 60 найменняў прадукцыі, 97 % якой пастаўляюць на экспарт у гандлёвыя сеткі Расіі. Дарэчы, акрамя натуральнасці, шануецца і хуткасць вытворчасці: на выпуск малочных прадуктаў даецца не больш як 36 гадзін з моманту атрымання малака на ферме. 

У планах нясвіжскага прадпрыемства - асвойваць і рынкі еўрапейскіх краін. Для гэтага прадукцыя (а гэта ёгурты, пітнае малако, тварог)   сертыфікаваны пад патрэбныя стандарты.