Асобныя пытанні функцыянавання банкаўскага сектара ў цэнтры ўвагі Прэзідэнта Беларусі

27 июня 2024

Асобныя пытанні функцыянавання банкаўскага сектара сёння ў цэнтры ўвагі Прэзідэнта Беларусі. Іх абмеркавалі на нарадзе ў Палацы Незалежнасці.

Сярод удзельнікаў прэм'ер-міністр, старшыня Нацбанка і яго намеснікі, міністры замежных спраў і фінансаў. На парадку дня пашырэнне магчымасцяў фінсектара, дапамога ў развіцці айчынных прадпрыемстваў (у тым ліку ў суправаджэнні знешняга гандлю).

Дэталёва на нарадзе разгледзелі і пытанні правядзення трансгранічных разлікаў.