У Чэрвеньскім раёне лясгасы прадалі больш за 110 тон бярозавага соку

13 апреля 2023

У Мінскай вобласці працягваецца нарыхтоўка бярозавага соку. Так, толькі ў Чэрвеньскім раёне лясгасы прадалі ўжо больш за 110 тон каштоўнага напою. Збіраюць лясны нектар толькі з дарослых, спелых дрэў - за суткі яны могуць даваць да 20 літраў. Летась рэалізавалі 200 тон соку, сёлета плануюць павялічыць аб'ём.

Прадаюць бярозавы сок на лесасеках і ў населеных пунктах. Рэалізуюць як насельніцтву, так і на прадпрыемствы Мінскай вобласці.