У індустрыяльным парку "Вялікі камень" актывізуе работу транспартна-лагістычны цэнтр "Белмытсэрвіса"

28 сентября 2021
Новыя аб'екты бізнесу і інфраструктуры "Вялікага каменя". У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку актывізуе работу транспартна-лагістычны цэнтр "Белмытсэрвіса". Будынак можа адначасова абслугоўваць на пагрузцы-выгрузцы больш за 40 аўтамабіляў. А ў распараджэнні кампаній складскі комплекс на больш як 15 тысяч квадратаў. Найбуйнейшы нацыянальны лагістычны аператар выбраў для свайго цэнтра стратэгічнае месцазнаходжанне. "Вялікі камень" - гэта апорны пункт эканамічнага пояса Шаўковага шляху паміж  Кітаем і Еўропай.  

У наступным годзе адкрыецца і яшчэ адзін буйны аб'ект "Вялікага каменя". Кампанія "Чайна Мерчантс-Сінчэн" будуе шматфункцыянальны комплекс з гасцініцай і канферэнц-холамі. У 2022 Беларусь і Кітай адзначаць 30-годдзе дыпламатычных адносін.