У Крупках пачаў дзейнічаць цэх па выпуску еўрападдонаў

8 сентября 2021

Новыя вытворчасці ў сферы дрэваапрацоўкі Мінскай вобласці выступаюць драйверамі развіцця эканомікі цэлых раёнаў. А іх прадукцыя запатрабаваная як унутры краіны, так і для экспарту. Пра гэта сёння заявілі ў Крупках, дзе пачаў працаваць цэх па выпуску еўрападдонаў. Першае ў сваім родзе прадпрыемства ў цэнтральным рэгіёне наведаў губернатар Аляксандр Турчын. За месяц тут змогуць выпускаць больш як 30 тысяч паддонаў для грузаперавозак будаўнічых і гандлёвых арганізацый. Для іх вытворчасці выкарыстоўваюць не самыя запатрабаваныя лісцевыя пароды драўніны. Цэх - гэта і 40 новых рабочых месцаў для горада Крупкі.

Аляксандр Турчын сёння пазнаёміўся з працай мясцовага лясгаса, а таксама ў цэлым з вынікамі працы лесагаспадарчага аб'яднання вобласці. Пытанні актуалізавалі напярэдадні Дня работнікаў лесу, які адзначаць у нашай краіне 19 верасня.