XI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў Віцебску

28 июня 2023

Адзінаццаты Форум рэгіёнаў будзе прымаць Беларусь. Ён пройдзе ў Віцебску. Губернатар вобласці Аляксандр Субоцін запрасіў усіх у госці ў горад на Дзвіне. Падрыхтоўка да мерапрыемства ўжо пачалася, бо гэта вялікая і важная падзея для развіцця адносін і наладжвання цесных сувязяў паміж гарадамі і прадпрыемствамі.

На форуме ва Уфе Віцебская вобласць падпісала 26 камерцыйных кантрактаў на паўтара мільярда расійскіх рублёў, многія дамоўленасці доўгатэрміновыя.