Дзясятае месца ў мужчынскай эстафеце - вынік, які паказалі нашы біятланісты на чэмпіянаце свету ў Эстэрсундзе

17 марта 2019

Дзясятае месца ў мужчынскай эстафеце - гэта лепшы вынік, які паказалі нашы біятланісты на чэмпіянаце свету ў шведскім Эстэрсундзе. Планетарны форум завяршыўся ў нядзелю. Дзеля аб'ектыўнасці заўважым, што пачатак чэмпіянату для нашых спартсменаў атрымаўся змазаным. Спачатку прастуда падкасіла Рамана Ялётнава, пасля два лідары нашай жаночай каманды Ірына Крыўко і Дынара Алімбекава  праз харчовае атручванне былі змушаныя прапусціць змяшаную эстафету. 

Самай удалай для нашых дзяўчат стала спрынтарская гонка, дзе Алімбекава паказала лепшы вынік у кар'еры - 13-е месца. У эстафеце нашы дзяўчаты былі 11-я. Рысу пад біятлонным сезонам падвядзе заключны этап Кубка свету, які 21 сакавіка стартуе ў Нарвегіі.