Некалькі гадзін таму ў Белтэлерадыёкампаніі завяршылася праслухоўванне ўдзельнікаў нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне".
У студыі "600 метраў" юныя таленты выканалі свае кампазіцыі, якія ацэньвала прафесійнае журы. У складзе судзейскай калегіі музыканты, прадзюсары, кампазітары, удзельнікі "Еўрабачання" мінулых сезонаў. Яны ацанілі каля чатырох дзясяткаў выступленняў і выбралі 10 фіналістаў праекта.
10 фіналістаўнацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне"
1. Марыя Ермакова (г. Мінск), "VETRA";
2. Соф’я Храловіч (г. Мінск), "Давай танцуй";
3. Марыя Жыліна (г. Мінск), "Спявала, гукала, чакала";
4. Арына Пехцерава (г. Магілёў), "Never Again";
5. Анастасія Жабко (г. Мінск), "Зразумей мяне";
6. Лізавета Міснікова (г. Мінск), "Попельны";
7. Соф’я Рустамава (г. Брэст), "Скажы мне";
8. Гурт "Зефір" (г. Мінск), "Лепшыя і першыя";
9. Ксенія Галецкая (г. Гомель), "A better world";
10. Гурт Мonkey Tops (г. Мінск), "Паглядзі на нас".
Менавіта гэтыя салісты і калектывы прэзентуюць свае песні ў прамым эфіры ў выніковым гала-канцэрце не пазней за 27 верасня. Пераможца нацыянальнага адбору будзе вызначаны па выніках галасавання гледачоў і суддзяў. Трыумфатар прадставіць нашу краіну на дзіцячым “Еўрабачанні” ў Польшчы 24 лістапада.