Выцінанку развіваюць у Лагойскім доме рамёстваў

10 февраля 2023

Старажытны від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У Лагойскім доме рамёстваў развіваюць выцінанку. Тут практыкуюць выраб не толькі традыцыйных навагодніх аздабленняў на вокны, але і такіх шэдэўраў, як абразы з тонкай паперы. Выявы святога Мікалая-Цудатворца і Прасвятой Багародзіцы - у "выцінаначным" рашэнні глядзяцца вельмі ўражліва і арыгінальна.

Акрамя старажытнай здабычы промыслу папяровых аздабленняў удзельнікі мясцовых творчых аб'яднанняў развіваюць такія беларускія народныя рамёствы, як вышыўка, ганчарства, саломапляценне.