2-гі тур дзіцячай валейбольнай лігі "Мяч над сеткай" праходзіць у Салігорску

14 декабря 2021

Дзе, як ні на першынстве маладому пакаленню спрабаваць свае сілы і набірацца вопыту для будучых прафесійных перамог? Валейбольны турнір "Мяч над сеткай" пры падтрымцы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба дае такую магчымасць сёння ў Салігорску.  Суддзі, трэнеры, форма, шмат запасных мячоў. Амаль як у дарослых. Фармат спаборніцтваў такі: шэсць каманд, у складзе якіх дзеці ад 10 да 16 гадоў, сустракаюцца ў чатырох турах. Па выніках будуць вызначаны ўдзельнікі "Фіналу чатырох". Яны і аспрэчаць запаветны трафей.

Трэці і чацвёрты тур пройдуць у Гомелі і Маладзечне ў студзені і сакавіку 2022-га адпаведна. Фінал запланаваны на май.