Аляксандр Турчын правёў асабісты прыём грамадзян у Смалявічах

14 июля 2021

Старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын правёў асабісты прыём грамадзян у Смалявічах. Са сваімі праблемнымі пытаннямі да губернатара звярнуліся 13 чалавек.

Тэмы датычыліся выкарыстання зямельных участкаў, добраўпарадкавання населеных пунктаў. Хвалюе мясцовых жыхароў і ўстаноўка камп'ютарнага тамографа ў паліклініцы, будаўніцтва буйнога  магазіна, спартыўных аб'ектаў і дзіцячых пляцовак. У няпростай сітуацыі апынуліся жыхары вёскі Пяцігодка: іх населены пункт размешчаны ўсяго за два кіламетры ад узлётна-пасадачнай паласы Нацыянальнага аэрапорта. Адгэтуль і скаргі на шум і адсутнасць сну.

Усе пытанні - на кантролі. Адказным службам трэба будзе дэталёва прапрацаваць і вывучэнне кожнай праблемы. Усе, хто звярнуўся, атрымаюць адказы.