Даніна подзвігу і гераізму - сёння ўшанавалі памяць аб загінуўшых праваахоўніках Мінскай вобласці

2 марта 2022

Даніна подзвігу і гераізму. Памяць аб загінуўшых праваахоўніках Мінскай вобласці ўшанавалі сёння. Кветкі і вянкі ляглі да помніка, які знаходзіцца ў сталіцы ва ўнутраным дворыку упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама. На камені залатымі літарамі выгравіраваны прозвішчы міліцыянераў, якія годна неслі службу, абаранялі свой народ і Радзіму і дзеля іх ахвяравалі ўласным жыццём. На памятнай цырымоніі прысутнічалі і  сем'і загінуўшых.