Дэлегацыя з Узбекістана наведвае медыцынскія ўстановы Мінскай вобласці

28 ноября 2023

"Дні аховы здароўя і медыцынскай адукацыі Узбекістан - Беларусь" - міжнародны форум працягвае сваю працу. Сёння замежная дэлегацыя (а гэта больш за 230 спецыялістаў) працуюць ва ўсіх рэгіёнах краіны. Так, медыцынскія ўстановы Мінскай вобласці наведваюць госці з Ферганы.

У Азярцоўскай паліклініцы вывучылі працу пярвічнага звяна. Ацанілі "Клапатлівы" фармат, дыягнастычную базу і магчымасці шматпрофільнай рэабілітацыі. Дарэчы, медыцынскую дапамогу ў Мінскім раёне атрымліваюць каля 300 тысяч пацыентаў. Для камфортнай і даступнай аховы здароўя працуюць 8 паліклінік, 5 ФАПаў і больш за 20 амбулаторый.

Сёння дэлегацыя з Узбекістана ацаніла і новую паліклініку ў Бараўлянах, далей у маршруце Мінская абласная клінічная і дзіцячая бальніцы ў аграгарадку Лясной.

У рамках медфоруму падпішуць дзясяткі пагадненняў і кантрактаў.