ДТСААФ Беларусі зоймецца падрыхтоўкай спецыялістаў грамадзянскай авіяцыі

22 июля 2015

ДТСААФ Беларусі зоймецца падрыхтоўкай спецыялістаў грамадзянскай авіяцыі - аб гэтым сёння паведаміў старшыня Цэнтральнага савета таварыстваў. Іван Дырман адзначыў, што зараз на базе Мінскага вышэйшага авіяцыйнага каледжа ствараецца Акадэмія авіяцыі. Тэорыю там будуць выкладаць працаўнікі самой ўстановы адукацыі, а вось лётную практыку - спецыялісты ДТСААФ. Для гэтага будуць закупленыя новыя верталёты і самалёты. Гэтыя і іншыя пытанні сёння разгледзелі дэлегаты пленума Цэнтральнага савета ДТСААФ СНД.

Іван Дырман, старшыня Цэнтральнага савета ДТСААФ Беларусі:

"За мінулы і пазамінулы гады ў ДТСААФ Беларусі няма ніводнага стратнага прадпрыемства. Мы паднялі зарплату, мы адважна можам ганарыцца. Мы можам ганарыцца нашай авіяцыяй, бо працэнт спраўнасці лятальных апаратаў дасягае 90%. І мы можам займацца падрыхтоўкай і курсантаў Ваеннай акадэміі. І мы працуем над тым, каб падрыхтоўваць лётчыкаў нашай краіны, займацца спортам і парашутнымі скачкамі".

У рамках пленума дэлегаты наведаюць адну з лепшых школ ДТСААФ у Пінску. Там на мясцовым стадыёне гасцям прадэманструюць дасягненні лепшых выхаванцаў. Завершыцца візіт праглядам матабольнага матчу з удзелам мясцовых каманд.