Эрудыты Мінскай вобласці рыхтуюцца да прадметных алімпіяд

25 октября 2022
Да мазгавога штурму ў маштабе рэспублікі рыхтуюцца самыя эрудыраваныя старшакласнікі з усяго цэнтральнага рэгіёна. У праграме алімпіяднага марафону выпрабаванні па фізіцы, біялогіі, матэматыцы, замежных мовах і хіміі. Формулы самых рэдкіх у прыродзе злучэнняў паспяхова раскладваюць на малекулы ў  маладзечанскай гімназіі № 7. Зараз у будучых навукоўцаў, інжынераў і фармацэўтаў трэніроўкі ў лабараторыях да этапаў алімпіяды па хіміі. У камандзе інтэлектуалаў прызёры і ўладальнікі самых высокіх балаў мінулых гадоў.

Ужо на першых этапах смарт-эстафеты узровень падрыхтоўкі на дадатковых занятках да іспытаў вельмі высокі. Удзел у алімпіядным руху для старшакласнікаў Мінскай вобласці - выдатны спосаб вызначыцца з профілем навучання і выбраць ВНУ.