Як Віцебск адзначае 80-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

26 июня 2024

Віцебск 26 чэрвеня адзначае 80-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны ён быў цалкам разбураны. На момант вызвалення там заставалася ўсяго 118 жыхароў. Старажытны горад аднаўлялі з нуля. Ля мемарыяла ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў адбыўся мітынг. Памяць абаронцаў ушанавалі хвілінай маўчання. Да Вечнага агню ляглі жывыя кветкі. Памятнымі мерапрыемствамі напоўнены ўвесь дзень. Увечар на плошчы Перамогі выступяць артысты, адбудзецца адкрыццё фантанаў.

XI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі стартуе ўжо 27 чэрвеня. Пляцоўкамі для яго правядзення разам з Віцебскам стануць малады Наваполацк і старажытны Полацк. Праца будзе весціся па тэматычных секцыях. Прадстаўнікі дзвюх краін абмяркуюць перспектыўныя тэхналогіі аграпрамысловага комплексу, супрацоўніцтва ў сферы лёгкай прамысловасці, культурна-гуманітарныя праекты, развіццё турызму.