Калекцыя для мужчын: гальштукі, абярэгі, папкі для дакументаў - прадпрыемства "Слуцкія паясы" пашырае асартымент

17 февраля 2023

Калекцыя тавараў "для мужчын" паводле слуцкіх арнаментаў: гальштукі, бабачкі, арганайзеры, папкі для дакументаў. Прадпрыемства "Слуцкія паясы" пашырае асартымент прадукцыі! На адзіным у свеце ўнікальным станку "Магеба", вядомым першым чынам выпускам  копій знакамітых слуцкіх паясоў, паэтапна запускаюць новую лінейку вырабаў. Мастакі яшчэ дапрацоўваюць эскізы, а "Магеба" ўжо вырабіла першы эксперыментальны ўзор камп'ютарнага кілімка для мышы а-ля слуцкія паясы. Сярод навінак і запушчаная нядаўна лінейка пад умоўнай назвай "Абярэгі".

Ажыццяўленне новых вытворчых планаў прадпрыемства "Слуцкія паясы" магчыма дзякуючы  апошнім двум набыццям: гэта падшывальная машына для павелічэння асартыменту  падушак і коўдраў, а таксама  абсталяванне для вырабу  гіпаалергеннага вычышчанага шарыкавага напаўняльніка.