Лепшага вадзіцеля-ратавальніка вызначылі ў Мінскай вобласці

27 июня 2024

Майстэрства валодання габарытнай тэхнікай для тушэння пажараў прадэманстравалі супрацоўнікі вогненных падраздзяленняў Мінскай вобласці. На палігоне ў Стайках вадзіцелі прайшлі тэарэтычны этап. А далей - практыка на пляцоўцы. Кожная аўтацыстэрна павінна прайсці дыстанцыю з перашкодамі: выканаць разварот і рух заднім ходам. Увесь маршрут неабходна пераадолець за гадзіну. 

Філіграннае кіраванне спецмашынай уплывае на хуткасць працы ў рэальных сітуацыях. Асабліва ў дварах, на паркоўках і жылых зонах. Лепшы вадзіцель-ратавальнік Мінскай вобласці адправіцца на рэспубліканскі этап конкурсу.