Лепшыя ўстановы і работнікі культуры цэнтральнага рэгіёна адзначаныя ўзнагародамі і падзякамі

3 марта 2022

Па выніках года адзначаныя 80 прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі. Урачыстая цырымонія прайшла ў Лагойску. Сюды на выніковую калегію з'ехаліся спецыялісты галіны з усіх раёнаў Мінскай вобласці - работнікі ўстаноў культуры і мастацтва, музеяў і бібліятэк, тэатраў. Падарункам для іх стала святочная канцэртная праграма ад сузор'я лепшых творчых калектываў вобласці.

Кожны раён прывёз у Лагойск лепшыя працы рамеснікаў і народных майстроў, каб паказаць адметнасць і самабытнасць свайго краю. А на пляцоўцы перад Лагойскім раённым цэнтрам культуры  разгарнуўся масленічны кірмаш з тэатралізавана-музычным спектаклем і шчодрымі пачастункамі.