МНС на базе Бараўлянскай СШ № 3 арганізавала алімпіяду па правілах бяспекі

17 февраля 2022

Лепшыя знатакі правілаў бяспекі з Мінскай вобласці сёння прынялі ўдзел у алімпіядзе, арганізаванай  Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях на базе Бараўлянскай сярэдняй школы № 3. Больш за 80 школьнікаў з цэнтральнага рэгіёна на працягу гадзіны рашалі няпростыя тэсты на веданне асноў бяспекі. Экстрымальныя сітуацыі, мадэлі бытавых ўзгаранняў, падтапленняў - на ўсе пытанні вучням трэба было выбраць правільны адказ з некалькіх варыянтаў. 

Адразу пасля тэсціравання школьнікам прапанавалі ацаніць выставу на тэму нялёгкай працы пажарных. Малюнкі і міні-скульптуры з паперы і іншых матэрыялаў падрыхтавалі вучні малодшых класаў.