Мемарыялы ўсенароднай памяці і болю: 5 ліпеня спаўняецца 55 гадоў з дня адкрыцця Хатыні і Кургана Славы

5 июля 2024

Сёння спаўняецца 55 гадоў з моманту адкрыцця мемарыялаў і месцаў усебеларускага болю і памяці - у гэты дзень у 1969 годзе людскія рэкі накіраваліся ў Хатынь і да Кургана Славы.

22 сакавіка 1943 года адна з вёсак Лагойскага раёна Мінскай вобласці стала месцам масавай кары нацыстамі нявінных жыхароў Беларусі. 26 хат, 149 чалавек былі спалены і расстраляныя. У памяць аб іх архітэктары Градаў, Занковіч, Левін і Селіханаў стварылі мемарыяльны ансамбль. Помнік-дакумент узвялі з гістарычнай дакладнасцю: дах адрыны знаходзіцца на месцы свірана, што гарэў з людзьмі; у дарожках захавалася вуліца, а гістарычны перыметр вёскі акрэслівае лясная агароджа. Захавалі кожнае дрэва, што бачыла трагедыю Хатыні, праз перазвон месца мёртвай цішыні загаварыла. 

Народны помнік Курган Славы вырас на месцы жорсткіх баёў, падчас якіх была разгромлена 105-тысячная групоўка гітлераўскіх войскаў. З усёй краіны людзі неслі зямлю, на якой была праліта кроў, а таксама з гарадоў-герояў, месцаў воінскіх пахаванняў і брацкіх магіл. Мемарыял на ўзвышшы - аўтарскае рашэнне скульптараў Бембеля, Арцімовіча і архітэктара Стаховіча - стаў альтэрнатывай няўдаламу праекту, што перамог у конкурсе. Штыкі - сімвал чатырох франтоў. На кольцы знадворку выявы воінаў розных родаў войскаў, унутры - мазаічны лозунг "Арміі Савецкай, Арміі-вызваліцельніцы - слава!".

Абодва мемарыялы - месцы асаблівай глыбокай пашаны подзвігу савецкага народа і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Вядома, за больш чым паўвекавую гісторыю помнікам было патрэбнае абнаўленне. Рэстаўрацыяй Кургана Славы займаліся Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі і кіраўніцтва  Мінскай вобласці, а ў Хатыні, якой указам Прэзідэнта быў прысвоены статус Усебеларускай моладзевай будоўлі, некалькі гадоў таму працавалі студатрады.