Мінск рыхтуецца адсвяткаваць Дзень Незалежнасці

29 июня 2024

Мінск рыхтуецца да грандыёзнай падзеі. 3 Ліпеня на праспекце Машэрава адбудзецца вайсковы парад у азнаменаванне Дня Незалежнасці Беларусі і 80-й гадавіны вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Следам запланавана тэатралізаванае шэсце "80 пераможных гадоў". Творчы эпізод прысвечаны пасляваеннай і сучаснай Беларусі - дасягненням, героям і спадчыннікам мірнага неба.