Шматлікія віншаванні з Днём Незалежнасці паступаюць у адрас Аляксандра Лукашэнкі і беларускага народа

3 июля 2024

Шматлікія віншаванні з Днём Незалежнасці паступаюць у адрас беларускага народа і Прэзідэнта.

Добрыя пажаданні гучаць у віншавальных тэлеграмах лідараў Узбекістана і Сербіі, Катара і В'етнама, Саудаўскай Аравіі і Кыргызстана, Паўночнай Карэі і Тайланда, Індыі, Марока, Алжыра, Cінгапура, Шры-Ланкі, Філіпін, Нікарагуа, Малаві, Пакістана - спіс вялізны.

Шчырыя віншаванні беларусам накіраваў Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі. Цёплыя віншаванні гучаць ад кіраўнікоў Казахстана, Азербайджана, Турцыі.

Сёння цёплыя словы беларусам і кіраўніку дзяржавы ад сяброў і партнёраў паступаюць з усяго зямнога шара. Па традыцыі першая тэлеграма ад Прэзідэнта Расіі. Уладзімір Пуцін адзначыў: роўна 80 гадоў мінула з таго дня, як Чырвоная армія, у шэрагах якой плячо ў плячо ваявалі нашы бацькі і дзеды, вызваліла Мінск ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Пажадаў нашай краіне магутнасці і росквіту, а братэрскаму народу шчасця і дабрабыту Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін.

Сардэчныя словы з Казахстана, які сёння прымае маштабны саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Касым-Жамарт Такаеў пажадаў Аляксандру Лукашэнку далейшых поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці.

Лідар Узбекістана адзначыў паступальнае развіццё ўзбекска-беларускіх шматгранных адносін. Шчырыя віншаванні накіравалі лідары Таджыкістана, Кыргызстана, Туркменістана. Прыкметны прагрэс у нашых двухбаковых адносінах адзначае і прэзідэнт Турцыі.

Шчырыя віншаванні гучаць ад кіраўнікоў Катара, Бахрэйна, Саудаўскай Аравіі, ААЭ, Індыі, В'етнама. Віншавальныя паштоўкі ляцяць з Тайланда, Іарданіі, Марока, Алжыра, Cінгапура, Шры-Ланкі, Філіпін, Нікарагуа, Малаві, Палесціны, Іарданіі і нават Кот-д'Івуара. Сардэчныя віншаванні і найлепшыя пажаданні накіраваў Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч.

Народ Пакістана глыбока цэніць трывалыя адносіны з Беларуссю, заснаваныя на ўзаемнай павазе, агульных каштоўнасцях і агульным імкненні да міру.

У гэты важны дзень не пакінуў Беларусь без віншавання і лідар Паўночнай Карэі.

З Днём Незалежнасці Аляксандра Лукашэнку павіншаваў і Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, асабліва адзначыўшы добрыя традыцыі супрацоўніцтва паміж Мінскам і Баку.

Пажаданні міру, дабрабыту і росквіту паступілі і ад кіраўнікоў інтэграцыйных аб'яднанняў - генеральных сакратароў ААН, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, кіраўнікоў СНД і АДКБ. Цёплыя віншаванні накіравалі Папа Рымскі Францыск, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. У гэты дзень, які мае гістарычнае значэнне для лёсу Беларусі і стаў сімвалам свабоды і міру, побач з намі сапраўды надзейныя сябры.