На канферэнцыі ў Барысаве прапанавалі вопыт працы з этнаспадчынай

25 ноября 2021
Вывучэнне і захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны і перадача народных традыцый ад пакалення да пакалення. У культурнай сталіцы Беларусі - Барысаве - прайшла рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя, якая сабрала ўдзельнікаў з усіх абласцей краіны. У тэматычных дакладах удзельнікі форуму прапанавалі рэгіянальны вопыт працы з этнаспадчынай. Упрыгажэннем мерапрыемства стала выстава самых знакамітых аб'ектаў народнай культуры, такіх, як семежаўская вышыўка і ткацтва, рухаўскія дываны, жораўскі хлеб і іншыя.

Зараз у сусветным спісе нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА беларускія абрады "Цары" і "Юр'еўскі карагод", Будслаўскі фэст і лясное бортніцтва. 155 аб'ектаў уключаны ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.