Народная студыя саломапляцення "Натхненне" прапануе калекцыі з фітаакцэнтамі

14 февраля 2023
Ад натхнення краявідамі да ноу-хау ў народнай творчасці. Сёлета ў клецкай студыі саломапляцення новы матэрыял для мастацтва - талаш (лісце, якое пакрывае катахі кукурузы). Яно аказалася трывалым і прыдатным для пляцення. Новую калекцыю з фітаакцэнтамі першай убачыла Аляксандра Гойтан. Пасля заняткаў адразу на сцэну цэнтра культуры. У прыгожай паловы 2 "В" 3-й школы Клецка і клас адзін, і хобі - саломапляценне. Дзяўчынак у студыі вучаць не толькі народнаму мастацтву. У раскладзе дэфіле і праца з балетмайстрам. Гэта першая прымерка і выхад фітадзіў у адмысловых вобразах з новай калекцыі. Акрамя аўтэнтычных строяў з традыцыйнай саломкі, сёлета на галаўных уборах маленькіх прыгажунь расцвілі сакавітыя фіялкі, валошкі, півоні. Самаробныя бутоны таксама з палёў кукурузных. Новы матэрыял для мастацтва - талаш. Гэта лісце з катахоў кукурузы. Такая царская вопратка аказалася трывалай і прыдатнай для пляцення. Пажухлае лісце расфарбоўваюць чарніламі для прынтара. Гэта таксама вынаходка мясцовых майстроў. Народная студыя саломапляцення "Натхненне" існуе 18 гадоў пры Клецкім раённым цэнтры культуры. Творчасць з "золата" палёў прыцягвае ў асноўным дзяўчат. Гэта студыя з саламяным водарам. У майстэрні дзеці вучацца пераплятаць сцяблінкі ў кампазіцыі. Тут жа быццам атэлье з вытанчанымі ўборамі - ад элегантных капелюшоў да вячэрніх сукенак. Сёння ў калектыве больш за 20 чалавек і тры ўзроставыя групы. Творчы дыяпазон - ад правільнай нарыхтоўкі саломы да стварэня аўтарскіх капелюшоў і сумак. Ксенія Уласавец ужо чацвёрты год пляце сваю саламяную гісторыю. Яна і дызайнер, і мадэль. Манахромную "залатую" калекцыю дапаўняе сухацветамі і каляровымі фрагментамі з талаша. Не толькі вучні ў студыі ўдасканальваюць саламянае рамяство. У пастаянным творчым пошуку і прэзентацыі новых праектаў і майстар са стажам Аксана Андрончык. Сціплая клецкая саломка ў аўтарскай агранцы вартая самых высокіх тытулаў. Гэта вячэрняя сукенка, напрыклад, дапоўніць вобраз прадстаўніцы нашай краіны на міжнародным конкурсе прыгажосці.