Наталля Качанава правяла сустрэчу з дэпутатамі Мінскага гарадскога савета

5 июля 2024

У дэпутата не можа быць ніякіх перашкод для ўзаемадзеяння з выбаршчыкамі, у тым ліку пры разглядзе зваротаў грамадзян. Пра гэта заявіла спікер верхняй палаты парламента Наталля Качанава на сустрэчы з дэпутатамі Мінскага гарадскога савета.

Праца ў сталіцы накладвае дадатковую адказнасць. Неабходна максімальна хутка рэагаваць на сітуацыю, якая мяняецца штодня.

Спікер нацэліла гарадскі савет на ўзаемадзеянне з грамадскімі арганізацыямі, каб у поўнай меры і аператыўна рэалізоўваць задачы, што стаяць перад дэпутацкім корпусам. Гэта больш як 12 тысяч чалавек, у тым ліку 110 дэпутатаў ніжняй палаты парламента і 60 членаў Савета Рэспублікі.

Папярэднім скліканнем прыняты ўсе ключавыя заканадаўчыя акты, у адпаведнасці з якімі сёння жыве і развіваецца наша дзяржава.