Абласны фестываль TourFest-2021 сабраў актыўную рабочую моладзь

11 августа 2021

Калі адпачынак на свежым паветры яшчэ і спаборніцтва! Абласны фестываль TourFest-2021 сабраў актыўную рабочую моладзь. На гэты раз - на беразе Плешчаніцкага вадасховішча пад Лагойскам. Тры сотні ўдзельнікаў спаборнічалі ў спартыўным і кулінарным майстэрстве.

TourFest-2021 - форум, які аб'ядноўвае рабочую моладзь Мінскай вобласці з розных сфер і прэтэндуе стаць яшчэ адным фестывальным брэндам цэнтральнага рэгіёна. 

Кубкі і медалі знайшлі сваіх уладароў. Трэцяе месца заняла каманда са Слуцкага раёна. Серабро заваявала каманда Дзяржынскага. Золата паехала ў Нясвіжскі раён.