"Восеньскае азарэнне" Вячаслава Забеліна ў выставачнай галерэі Жодзіна

24 октября 2023

Яго работы экспануе Траццякоўка і Рускі музей у Санкт-Пецярбургу, Гісторыка-літаратурны музей у Пушкіне і Музей сучасных мастацтваў імя Дзягілева. Як арыгінальныя палотны  зоркі сацарта Вячаслава Забеліна трапілі ў жодзінскую выставачную залу? Паглядзела на карціны ў напрамку "нанканфармізм" карэспандэнт АТН Наталля Бардзілоўская.

Нанканфармізм - напрамак у савецкім мастацтве 1950-1980 гадоў, пра які можна сказаць: альтэрнатыўны, канцэптуальны.

Вячаслаў Забелін - яркі прадстаўнік-нанканфарміст, нетрадыцыйны па форме ўвасаблення і смелы па мысленні. Яго імя ўвайшло ў гісторыю выяўленчага мастацтва менавіта як адметны прыклад  андэграўнду.

Забелін (творчы псеўданім ВІК) за мяжой выстаўляўся, але застаўся жыць і працаваць на радзіме. У постсавецкі перыяд стаў папулярным, яго работы набылі Траццякоўка, Рускі музей і іншыя прэстыжныя установы Расіі. Гэта былі 90-я: землякі ўбачылі ў авангардным стылі творцы арыгінальнасць і сімвалізм.

Нацюрморт. Пейзаж. Партрэт. У кожнай рабоце зашыфраваны сэнс, інтэлектуальны рэбус. Вобразы? У Забеліна шмат Піцера. Гэта   горад, які стаў родным для мастака. Нарадзіўся ж ВІК у Манголіі. Зусім нечаканым  было ўбачыць у экспазіцыі авангардыста карціны  рэлігійнага напрамку.

Вызначальнай у жыцці і творчасці Вячаслава Забеліна стала сустрэча з настаяцелем Кіева-Пячэрскага манастыра архімандрытам Аліпіем. Менавіта ад гэтага знаёмства мастак распачаў серыю карцін на рэлігійную тэматыку. Саборы, царкоўныя сімвалы, духоўныя алегорыі - такія работы ўвайшлі ў жодзінскую выставу.

Назва выставы Забеліна - "Осеннее озарение. Восеньскае азарэнне" -  памяці ўладыкі Нікадзіма. Яе арганізацыяй займаліся асабіста жонка і дачка мастака. З'яўленне выставы ў Жодзіне таксама мае сваю перадгісторыю.

На выставу Вячаслава Забеліна ў Жоздіне ходзяць экскурсіі школьнікаў і студэнтаў. Сузіранне мастацтва - для агульнага развіцця і для ўзбагачэння свайго густу.