Патрыятычны форум у Мар'інай Горцы аб'яднаў сем'і Мінскай вобласці

20 октября 2023

Патрыятычны форум у Мар'інай Горцы аб'яднаў больш за 40 бацькоў і падлеткаў з усяго цэнтральнага рэгіёна. На Алеі воінскай славы прайшоў мітынг-рэквіем. Удзельнікі ўшанавалі памяць герояў, гаварылі пра важнасць сямейных каштоўнасцей і выхаванні патрыятызму ў дзяцей. Галоўная роля ў станаўленні асобы менавіта за сям'ёй. 

Пасля ўдзельнікі форуму наведалі базу 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння, музей воінскай славы. Убачылі ўзбраенне і ўмовы пражывання вайскоўцаў.