Пад Барысавам пабудуюць часовы мост над ракой

20 мая 2021

Часовы мост цераз раку Рову пабудуюць на працягу двух тыдняў. Такое рашэнне агучылі ў Мінскаўтадар-цэнтры. Новую канструкцыю пачнуць узводзіць ужо сёння. Нагадаем, напярэдадні ў Барысаўскім раёне на трасе Р67 абваліўся мост, больш дакладна, адзін з трох яго пралётаў  даўжынёй каля 15 метраў. Альтэрнатыўная пераправа дазволіць наладзіць камфортнае перамяшчэнне транспарту. Пашкоджаны мост плануюць знесці, а на яго месцы ўзвесці новы. 

Зараз арганізаваны аб'езд па суседніх дарогах, а гэта дадатковыя 8 кіламетраў.  Акалічнасці абрушвання моста зараз высвятляюць следчыя.