Насення і ўгнаенняў хапае, у дапамогу новыя сельгасагрэгаты і трактары - вяснова-палявыя працы стартуюць у Мінскай вобласці

10 марта 2022



Моцны падмурак незалежнай і суверэннай дзяржавы напроста залежыць і ад пытанняў харчовай бяспекі. Паводле прагнозаў экспертаў, глабальны рынак недаатрымае як мінімум 6 млн т пшаніцы. Бо Украіна - адзін з вядучых сусветных вытворцаў збожжавых - можа істотна скараціць аб'ём вытворчасці пшаніцы. Не стане прадаваць сваё збожжа на знешнія рынкі і Расія. 


На гэтым фоне стратэгічна важна трымаць у надзейных руках усе цыклы сельгасвытворчасці. Сакавік, хай пакуль і марозны, але гэта пачатак пасяўной. У гэтым сезоне чакаем атрымаць больш як 8,5 млн т збожжа. І над гэтай задачай ужо з восеньскай сяўбы азімых працуюць сельгасарганізацыі краіны. На падыходзе і сяўба ярыны. Да працы гатовая і тэхніка. Чакаем прыдатных пагодных умоў. Аб старце вяснова-палявых прац Аляксей Кандраценка (відэа).