Шоу ад ратавальнікаў і кінолагаў прошло на выставе ля Кургана Славы

22 мая 2023

Шоу ад ратавальнікаў і кінолагаў Мінскай вобласці. Свае магчымасці спецыялісты прадэманстравалі падчас open-air выставы ля Кургана Славы. На пляцоўцы арганізавалі парад аварыйна-выратавальнай тэхнікі, спартыўна-забаўныя эстафеты па бяспецы. Відовішчную прэзентацыю падрыхтавала і міліцыя Цэнтральнага рэгіёна: рэтра-машыны ДАІ, сучасныя спецсродкі, тэхніка, экіпіроўка. Інтэрактыўныя пляцоўкі сабралі вялікую колькасць удзельнікаў. Шмат гледачоў і ў палявой кіназале. Сезон тэматычных выстаў - з дэманстрацыяй прадпрыемстваў і раёнаў Мінскай вобласці, музеяў і самабытных традыцый рэгіёна працягнецца ля Кургана Славы да 4 ліпеня. Затым на мемарыяльным комплексе пачнецца рэканструкцыя.