Супрацоўнікі МНС Мінскай вобласці працягваюць прафілактычныя рэйды па прыватным сектары

17 октября 2022
Сотні абследаваных дамоў і больш за тысячу асабістых парад. Супрацоўнікі МНС Мінскай вобласці працягваюць прафілактычныя рэйды па прыватным сектары. На гэты раз яны ацанілі бяспеку жылля ў Барысаўскім раёне. Спецыялісты праверылі наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальніаў, а таксама правільнае размяшчэнне абагравальнага абсталявання ў кватэрах і дамах. Ратавальнікам дапамагаюць іх будучыя  калегі - курсанты профільнага ўніверсітэта. Нагадваць аб бяспецы і кансультаваць гаспадароў супрацоўнікі МНС будуць і далей. Сёння распачынаецца рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя "За бяспеку разам".