Супрацоўнікі МНС выратавалі пару, якая цярпела бедства на Асвейскім возеры

10 июня 2020
Скаардынаваныя дзеянні па выратаванні. МНС Беларусі і Латвіі дапамаглі пары, якая трапіла ў непагадзь на Асвейскім возеры. Іх лодку панесла далёка ад берага. Паведамленне ад латвійскіх калег аб людзях, якія церпяць бедства ў Верхнядзвінскім раёне, паступіла беларускім ратавальнікам. Тэлефанаванне было пераадрасавана напярэдадні ў Рэспубліканскі цэнтр кіравання і рэагавання МНС. 

Папярэдне ўстаноўлена, што мужчына і жанчына прыехалі адпачываць на возера Асвейскае, недалёка ад латвійскай мяжы. Калі пара выйшла на ваду, пачаўся дождж і моцны вецер, паднялася хваля. Людзі самастойна не змаглі плыць і набралі 112.  Аднак тэлефон у гэты час знаходзіўся ў зоне дзеяння сотавай сувязі Латвійскай Рэспублікі. Беларусы датэлефанаваліся дыспетчару суседняй краіны. Дзякуючы суладнай працы, беларускія ратавальнікі аператыўна прыбылі на месца. За пяць кіламетраў ад берага працаўнікі МНС выявілі двух грамадзян. Іх даставілі на бераг і перадалі медыкам.