Супрацоўнікі праваахоўных органаў Мінскай вобласці ўшанавалі памяць тых, хто трагічна загінуў пры выкананні службовага абавязку

2 марта 2023

Напярэдадні Дня беларускай міліцыі супрацоўнікі праваахоўных органаў Мінскай вобласці ўшанавалі памяць калег, якія трагічна загінулі падчас нясення службы. Пасля ўскладання кветак да манумента, сустрэча з сем'ямі загінуўшых міліцыянераў прадоўжылася ў храме Мінскай духоўнай акадэміі. Такія мерапрыемствы - традыцыя, якую ладзяць кожны год.

Сустрэча завяршылася чаяваннем, уручэннем падарункаў, нефармальнымі зносінамі з фота на памяць.