Сюжэты з жыцця суверэннай Беларусі раскажа тэатралізаванае шэсце да Дня Незалежнасці

28 июня 2024

Мінск у прадчуванні Дня Незалежнасці. 40 адзінак тэхнікі і 8 непаўторных сюжэтаў. Усё гэта маштаб тэатралізаванага шэсця да 3 Ліпеня. Рэжысёры, балетмайстры і артысты рыхтаваліся больш за месяц. Задзейнічалі і гарадскія сцэны, і антураж праспекта Машэрава. Рэканструкцыю праз вобразы чакаюць асноўныя дасягненні суверэннай Беларусі. Прэм'ерныя кадры - у Аляксандры Гойтан.

 Складана ўявіць, што гэты вуглявоз БелАз даставілі ў Мінск з Жодзіна ў разабраным выглядзе - асобнымі дэталямі. І быццам гіганцкі 3D пазл яго склалі тут, у сталіцы. Гэта рэдкі сёння аўтамабіль. Апошні такі сышоў з канвеера амаль 30 гадоў таму. 3 Ліпеня падчас тэатралізаванага шэсця 40-тоннік адкрые другі эпізод "Прамысловыя гіганты".

Больш за 2 тыс. чалавек і 40 адзінак тэхнікі - і гэта маштаб толькі тэатралізаванага шэсця - "80 пераможных гадоў". Праз 8 непаўторных карцін з адмысловымі вобразамі, дэкорам і музычным афармленнем удзельнікі ўрачыстасці адновяць старонкі з гісторыі мірнай Беларусі. "Слава працы", "Радзіма ЭВМ", "Героі космасу", "Мінскае метро".

Рэжысёры, балетмайстры, артысты рыхтаваліся больш за месяц. Днём - на гарадскіх сцэнах і спартыўных манежах. Увечары - у вулічным антуражы праспекта Машэрава. Каб не перашкаджаць тэмпу і рытму гарадскога жыцця ў цэнтры сталіцы, генеральныя рэпетыцыі праходзяць позна вечарам. Рух на праспекце Машэрава абмяжоўваюць, і дарога становіцца бяспечнай сцэнай для тэатралізаванага шэсця. Пакуль без касцюмаў і рэквізіту адточваюць дакладнасць і зладжанасць кожнай з васьмі карцін маштабнага эпізоду - "80 пераможных гадоў".

Сёння ў 10:00 рэпетыцыя будзе максімальна набліжанай да прэм'еры: з касцюмамі, пастаноўкамі і маштабнымі дэкарацыямі.