Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да 80-годдзя вызвалення краіны, прайшло ля Кургана Славы

5 июля 2024

Вечная слава героям Беларусі. Сёння ля Кургана Славы прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да 80-годдзя вызвалення краіны. Кіраўніцтва МНС разам з калегамі і моладдзю ўсклалі кветкі да падножжа велічнага мемарыяла. 

За высокі прафесіяналізм і бездакорную шматгадовую службу дзяржаўнымі ўзнагародамі адзначаны 8 супрацоўнікаў МНС. У прыватнасці, медалямі, а таксама падзякамі Прэзідэнта Беларусі.

Акрамя гэтага, на сімвалічнай Алеі подзвігаў ушанавана імя Мікалая Гастэлы. Цяпер алея ля Кургана Славы поўніцца імёнамі 9 пажарных, якія праявілі выключныя якасці ў гады Вялікай Айчыннай.