У праваслаўных Чысты чацвер

2 мая 2024

Сёння ў праваслаўных вернікаў Чысты чацвер. Згодна з Евангеллем, у гэты дзень Ісус сабраў сваіх вучняў на Таемную вячэрую, абмыў ім ногі і падзяліў з імі хлеб і віно. Сучасныя святары традыцыйна паўтараюць абрад - сёння ва ўсіх праваслаўных храмах праходзяць набажэнствы.

Боскую літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска ўзначаліў мітрапаліт Веніямін.

Чыстым гэты чацвер яшчэ называюць і таму, што ў народзе ў гэты дзень наводзілі асаблівы парадак у дамах, прыбіраліся, а таксама пачыналі пячы кулічы і фарбаваць яйкі.