Удзельнікі "Цягніка Памяці" наведалі мемарыяльны комплекс "Хатынь"

4 июля 2024

"Цягнік Памяці" працягвае падарожжа па памятных і знакавых культурна-гістарычных мясцінах нашай краіны. Сёння ў маршруце Мінская вобласць. Больш за 200 школьнікаў з розных краін - Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана, Арменіі, Азербайджана і іншых - наведалі мемарыяльны комплекс "Хатынь". Там для юнакоў і дзяўчат арганізавалі экскурсію, расказалі пра жудасныя падзеі Вялікай Айчыннай і лёс спаленых вёсак. У знак памяці ўдзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да Вечнага агню.

"Цягнік Памяці" - праект, які стартаваў у 2022 годзе. Яго мэта - даць магчымасць сучасным школьнікам праехаць па месцах баявой славы, сустрэцца з ветэранамі, больш даведацца пра Вялікую Айчынную вайну. Сёлета пасажыры "Цягніка Памяці" пераадолелі больш за 9 тыс. км шляху і 13 гарадоў Беларусі і Расіі.