У Мінску павіншавалі жанчын, якія сталі мамамі ў Дзень Незалежнасці Беларусі

5 июля 2024

Нарадзіліся ў Дзень Незалежнасці . Сёння ў Мінску віншуюць мам і дзяцей , якія з'явІліся на свет у галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. Толькі ў першай клінічнай бальніцы нарадзіліся адна дзяўчынка і шэсць хлопчыкаў. З падвоеным святам павіншавала адміністрацыя горада. У падарунак усё самае неабходнае для жыцця маленькіх патрыётаў і кветкі для клапатлівых матуль.

Акцыя "З любоўю да дзяцей" праходзіць у сталіцы ўжо 17-ты раз. Сёлета ў сталіцы ў Дзень Незалежнасці нарадзіліся 57 цудоўных малых.