У Мінску прайшло Рэспубліканскае свята выпускнікоў ВНУ "Ветразі мары" - самыя яркія і кранальныя моманты

29 июня 2024

На ўсіх ветразях у дарослае жыццё. 28 чэрвеня 3 тыс. маладых дыпламаваных спецыялістаў з усіх куткоў краіны прынялі ўдзел у Рэспубліканскім свяце выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў "Ветразі мары". Грандыёзны  open-air прайшоў на набярэжнай Свіслачы. Такі фармат урачыстасці - падарунак кіраўніка дзяржавы лепшым прадстаўнікам беларускай моладзі, якія сваёй працай даказалі, што здольныя рэалізаваць не толькі ўласныя амбіцыі, але і працаваць на карысць краіны.

Самыя яркія і кранальныя моманты асаблівага дня - у рэпартажы Ніны Мажэйкі (падрабязнасці ў відэа).