У Мінскай вобласці плануюць адкрыць больш за 100 аб'ектаў гандлю і паслуг

8 января 2024

Стаўка на высокую якасць, шырокі асартымент, даступныя цэны і зручны фармат шопінгу. У Мінскай вобласці сёлета плануюць адкрыць больш за 100 аб'ектаў гандлю і паслуг. Згодна з прагнозамі,  гэта сфера прырасце амаль на 5 % да ўзроўню мінулага года. Вялікага эфекту чакаюць і ад "Першага нацыянальнага гандлёвага дома", які адкрыўся ў Мінску. Тут ёсць павільёны ўсіх абласцей Беларусі. У цэнтральнага рэгіёна 13 магазінаў. Сваю прадукцыю прапануюць  флагманы АПК. Гэта, напрыклад, мясаперапрацоўка, усе актуальныя калекцыі трыкатажу для ўсёй сям'і. Знойдуць для сябе тавары і тыя, хто займаецца рамонтам і добраўпарадкаваннем жылля. 

"Першы нацыянальны гандлёвы дом" створаны па прынцыпе рэгіянальнай прысутнасці. У Мінскай вобласці тут больш за 2700 квадратных метраў плошчаў. Сваю прадукцыю прапануюць усе вобласці Беларусі, а знаходзіцца аб'ект на ўсходзе сталіцы.