Віцебск, Полацк і Наваполацк гатовыя сустракаць гасцей XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі

25 июня 2024

Супрацоўніцтва, якое дае рэальныя лічбы ў эканоміку. Мы рыхтуемся прыняць Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Па ліку ён стане 11-м.  Гэтым разам  гаспадыня пляцоўкі - Віцебская вобласць.  Форум упершыню пройдзе адразу ў некалькіх гарадах. Гэта Віцебск, Полацк і Наваполацк.  На працягу двух дзён (27 і 28 чэрвеня)  нашы краіны  прэзентуюць прамысловы,  культурны, турыстычны патэнцыял. 

Першы Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі  прайшоў у 2014 годзе ў Мінску  і быў прысвечаны ўзаемадзеянню ў аграпрамысловай сферы.  Ідэя пляцоўкі зарэкамендавала сябе  як добры прыклад  развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва  дзвюх краін.  І было прынята рашэнне  праводзіць форум штогод  па чарзе ў кожнай з краін.  Яго прымалі Сочы,  Мінск і Мінская вобласць, Масква, Магілёў,  Санкт-Пецярбург, Гродна, Уфа.

Дарэчы, папярэдні,  X форум,  які прайшоў у сталіцы  Башкартастана,  абнавіў свае абсалютныя рэкорды. Было падпісана  каля 100 пагадненняў аб супрацоўніцтве, складзена кантрактаў на суму больш за 110 млрд  расійскіх рублёў.  Планы на бягучы форум   - падпісаць 165 пагадненняў і больш за 100 кантрактаў. 

На віцебскай зямлі  чакаецца звыш  400 удзельнікаў.  Сярод іх  прадстаўнікі 64 расійскіх рэгіёнаў.  Усяго падчас форуму  будуць працаваць 9 секцый. Па тэматыках - гэта прамысловасць, аграрны сектар,  медыцына, адукацыя,  навука і турызм.

Чым яшчэ будзе напоўнена праграма форуму, распавядзе Марына Раманоўская (відэа).