Віцебск святкуе 1050-годдзе - чым запомніцца гэты дзень жыхарам і гасцям горада на Заходняй Дзвіне

29 июня 2024

Віцебску - 1050! Горад, вядомы ва ўсім свеце дзякуючы "Славянскаму базару", сёння прымае віншаванні.

Да святкавання юбілейнай даты падышлі крэатыўна. Бо Віцебск умее здзіўляць. Падарункі ад народных умельцаў і мастакоў, прэзентацыя гіганцкай маляванкі, яркае шоу на зямлі, вадзе і ў небе, ушанаванне лепшых у сваёй справе. Свята працягваецца. Рэпартаж Марыны Раманоўскай (відэа).