Нарыхтоўка кармоў "На кантролі Прэзідэнта" - у наступную сераду пасля "Панарамы"

22 августа 2019

У полі зроку рэвізораў і палі кармавыя. У гэтым сезоне гаспадаркам трэба назапасіць на зіму 9 мільёнаў 100 тысяч тон сакавітых і сухіх кармоў. З улікам астаткаў мінулых гадоў гэта забяспечыць мінімум паўтара сытных года для жывёл, а для краіны - багатыя малочныя ўдоі і мясныя прыбаўленні. Павялічыць збор кармоў амаль на 600 тысяч тон у параўнанні з мінулым годам плануецца за кошт больш эфектыўнага выкарыстання пасяўных плошчаў, а таксама новых тэхналагічных падходаў у вядзенні сельскай гаспадаркі.

Акрамя таго, такая тэхналогія дазваляе ўбіраць з аднаго гектара два ўраджаі за сезон - напрыклад, на палях гаспадаркі "Міхайлаўскае Агра" яшчэ напрыканцы красавіка скасілі тры тысячы тон міксу свірэпіцы і жыта, а ўжо ў сярэдзіне мая засеялі тую жа плошчу гібрыднай кукурузай беларускай селекцыі. Сёння сцёблы дасягнулі вышыні больш як тры метры, а ўраджайнасць - больш як 300 цэнтнераў з гектара. 

Аднак нават пры такім прагрэсіўным падыходзе кармавыя запасы трэба не толькі вырасціць і ўбраць з палёў, але і правільна закансерваваць на зіму. І гэта адно іх патрабаванняў Кіраўніка дзяржавы. Чаму ж некаторыя гаспадаркі ўмудраюцца разгубіць частку ўжо нарыхтаваных кармоў? Каманда Агенцтва тэленавін правяла ўласнае расследаванне - хто запасіць сянаж надаўжэй, а хто корміць толькі абяцаннямі? Тэму нарыхтоўкі кармоў раскрыем у праекце "На кантролі Прэзідэнта" ў наступную сераду пасля "Панарамы".